У матчах чэмпіянату Беларусі па валейболе ў дывізіёне Б аршанскі "Узлёт" прымаў "Энергію" з Гомельскай вобласці. Абодва матчы ў спартовым комплексе па вуліцы Якубоўскага завяршыліся перамогамі аршанцаў. Але набраць максімум пунктаў усё ж не атрымалася. У суботнім матчы "Узлёт" перамог толькі 3:2, аддаўшы 1 матчавы бал супернікам. А вось у нядзельным матчы ўсё прайшло спраўна, прычым у адной з партый аршанцы перамаглі з разгромным лікам 25:12. Агульная перамога 3:0, і "Узлёт" набірае 3 пункты.
Узлёт (Орша) — Энергія (Гомельская вобласць) — 3:2 (24:26; 25:16; 21:25; 25:17; 15:10); 3:0 (25:19; 25:12; 25:20)