Заключныя матчы дывізіёну Б "Узлёт" праводзіў дома са сталічным РДУАРам. Першы матч з лідэрамі табліцы стаў нейкім незвычайна лёгкім. Выйгрыш дзвюх партый з лікам 25:16 і 25:11 не пакідаў сумневаў у выніковай вікторыі. Заставаліся толькі пытанне, што здарылася з менскім калектывам? Акрыялі супернікі толькі на апошняй партыі, якая скончылася шалёным тай-брэйкам. На шчасце, і тут аршанцы былі мацней 30:28.
Нечакана буйная перамога ў першым матчы 3:0.
А вось у другім паядынку РДУАР быў зусім іншым, гуляў з напорам. Першы сэт аршанцы прайгралі 23:25, другі выйгралі на яшчэ больш доўгім тай-брэйку, чым у суботу - 31:29! Затым былі дзве ўпартыя партыі, якія двойчы завяршаліся няўдала для аршанцаў з лікам 22:25. У выніку 1:3, і аршанцы ў другі дзень застаюцца без балаў.
РДУАР выйграў дывізіён Б, а "Узлёт" стаў другім. Цяпер абедзве каманды адправяцца ў Менск, дзе 23-25 сакавіка адбудзецца пераходны турнір з дзвюма горшымі камандамі дывізіёну А - сталічным МАПІДам і "Магілёвам".