18-га сакавіка ў Расеі адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Участкі для галасавання абсталююць і ў іншых краінах, у тым ліку і ў Беларусі, дзе пражывае нямала грамадзян Расейскай Федэрацыі. У прыватнасці, участак для прэзідэнцкіх выбараў у Расеі абсталююць і ў Оршы. Прагаласаваць можна будзе ў гімназіі № 2 па адрасе, вуліца Леніна, 41. Аршанскі ўчастак атрымаў нумар 8433. Ён, як і ўсе іншыя ўчасткі для галасавання ў Беларусі, будзе працаваць з 8:00 да 20:00.
Поўны пералік месцаў для галасавання на тэрыторыі нашай краіны:
- Менск, вул. Нававіленская, 1А, Амбасада Расеі (участак № 8042);
- Берасце, вул. Пушкінская, 10, Генконсульства Расеі (участак № 8043);
- Гародня, вул. Парыжскай Камуны, 3, Гарадзенская гарадская гімназія (участак № 8044);
- Віцебск, вул. Маякоўскага, 1, Цэнтр культуры "Віцебск" (участак № 8045);
- Гомель, вул. Ланге, 17, Грамадска-культурны цэнтр (участак № 8046);
- Магілёў, вул. Ленінская, 61, Ліцэй Беларуска-Расейскага Універсітэта (участак № 8047);
- Клецк-2, пас. Азярэч'е, клуб пры вайсковай часці Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (участак № 8048);
- Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 105, Абласны тэатр драмы і камедыі ім. У.І. Дуніна-Марцінкевіча (участак № 8049);
- Астравец, вул. Усходняя, 18а, Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС (участак № 8377);
- Барысаў, вул. Чапаева, 3, Цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Калдзеева (участак № 8395);
- Баранавічы, вул. Леніна, 4, Гарадскі дом культуры (участак № 8385);
- Орша, вул. Леніна, 41, Гімназія №2 (участак № 8433);
- Полацк, вул. Гогаля, 15, Дом культуры (участак № 8411).
Акрамя таго, на расейскіх выбарах, хоць і не ў такім маштабе, але ўсё ж прадугледжана датэрміновае галасаванне, падчас якога адбываецца большасць фальсіфікацый на выбарах у Беларусі. Датэрміновае выязное галасаванне ў Беларусі на выбарах прэзідэнта Расеі пройдзе 11 сакавіка ў Касцюковічах, Мазыры, Маладзечне, Пінску, Светлагорску і Салігорску. Участкаў для выбараў у гэтых гарадах не будзе, але яго жыхары-грамадзяне Расеі, ці іх землякі, якія часова знаходзяцца там, могуць прагаласаваць датэрмінова з 10 да 18 гадзін.
Цэнтрвыбаркам РФ папярэджвае, што ўдзел у выбарах прэзідэнта Расеі могуць узяць толькі грамадзяне Расеі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Падставай для галасавання не з'яўляецца від на жыхарства ў Расеі, толькі пашпарт.
Ужо зараз, судзячы па падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў у Расеі, шэраг незалежных назіральнікаў не сумняецца ў фальсіфікацыях галасавання. З розных гарадоў ідуць паведамленні пра ціск на праціўнікаў Уладзіміра Пуціна.