Гэта можа выглядаць дзіўна, але ў аднаго з самых папулярных сярод заўзятараў клуба першай беларускай футбольнай лігі “Оршы” дагэтуль не было афіцыйнага сайту. Цяпер па просьбе новага галоўнага трэнера клуба Вячаслава Акшаева такі сайт створаны. Ён мае адрас www.fcorsha.com. На сайце пачалі з’яўляцца навіны і нават фотагалерэя здымкаў з лютаўскіх трэніровак каманды. Сайт зроблены на рускай мове, сярод раздзелаў ёсць “Навіны”, “Клуб”, “Каманда”, “Каляндар”, “Кантакты”.
Пакуль у многіх раздзелаў альбо няма, альбо вельмі мала інфармацыі, часам даводзіцца доўга чакаць водгуку, поўнай загрузкі старонкі. Аднак сайт толькі пачынае сваё развіццё. Дзякуючы яму аршанскія заўзятары змогуць бачыць, як трэніруецца, гуляе любімая каманда, пад якімі нумарамі выступаюць яе футбалісты, хто сышоў з каманды, а хто ў яе прыйшоў.