Футбольны клуб “Орша” працягвае падрыхтоўку да новага сезону. Гуляюцца таварыскія матчы, каб разгледзець патэнцыйных кандыдатаў на ўваходжанне ў састаў і папрактыкаваць новыя сувязі на полі. На мінулым тыдні “сіня-белыя” правялі два спарынгі, адзін у Гомелі, другі ў Віцебску. У першым наша каманда саступіла “Гомеля” 0:3 на заснежаным полі СДзЮШАР № 8.
А затым была сустрэча ў Віцебску на запасным полі цэнтральнага спартовага комплексу, дзе аршанцам у мінулыя гады не раз даводзілася гуляць. Сустрэча з дублёрамі “Віцебска” прынесла перамогу з лікам 2:0. На 50-й хвіліне гол у браму віцяблянаў правёў Іваноў, а на 60-й прастрэл замкнуў Юрасаў.
Састаў «Оршы» ў матчы з дублем «Віцебска»:
1 ТАЙМ. Камінскі — Казлоў, Казарын, Казакоў, Малафееў — Русак, Смунёў, Барадзін, Знак — Лебядзеў, Кабачэўскі.
2 ТАЙМ. Кандраценка — Суздальцаў, Кітаёў, Ісачэнка, Быкаў — Калинин, Шчуканцоў, Раманаў, Юрасаў — Калеснік, Іваноў.