Толькі віцебскі клуб БЛ Груп здолеў апярэдзіць аршанскі "Сяргееў В" у рэгулярным чэмпіянаце Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Аршанцы ў апошнім туры "рэгуляркі" перамаглі ў спартовым комплексе "Лакаматыў" канкурэнтаў з "Фонду", дзеючых чэмпіёнаў лігі з лікам 64:62 (20-10, 14-28, 17-12, 13-12).
Аршанцы набралі 12 пунктаў і сталі 2-мі ў табліцы. А ўжо 17 сакавіка стартуюць чвэрцьфіналы. Супернікамі "Сяргеева В" будуць "Быкі".
Першы матч серыі пройдзе ў Оршы ў с/к "Лакаматыў" 17-га сакавіка. Пачатак матчу ў 17:45.