У матчы ў Менску аршанцы гулялі з адным з аўтсайдэраў — "Дынама-БНТУ". Вялікіх цяжкасцяў узяць тры пункты ў сустрэчы не было. Аршанцы забілі ў браму гаспадароў пяць галоў, ніводзін мяч не атрымаў адказу. Мячы ў "Вітэна" забівалі Козел-2, Дзядзічкін, Еўдакімаў і Лебедзь. Прычым ужо на 6-й хвіліне на табло гарэлі "0:2", якія паведамлялі пра адрыў аршанцаў.
Сяргей Дзядзічкін лепшы бамбардзір "Вітэна" на дадзены момант. Яго гол у Менску стаў 13-м у сезоне.