На аршанскім выбарчым участку, які размесціўся ў гімназіі №2 агулам прагаласавала 436 грамадзянаў Расіі - самая малая колькасць прагаласаваўшых сярод усіх участкаў у Беларусі. За Пуціна з іх прагаласавала 371 чалавек - 85,09%. Гэта адносна не вялікі вынік - меньшы паказчык лаяльнасці толькі ў Віцебску (84,31%), Мінску (82,29%) і Астраўцы (62,72%). Павел Грудзінін набраў у нашым горадзе 32 голасы (7,34%) - не самы вялікі паказчык яго папулярнасці. Меньш за камуніста прагаласавалі ў Барысаве (4,44%), Клецку (2,33%), Магілёве (6,61%) і Гродна (6,72%).
Жырыноўскі ў Оршы аказаўся даволі папулярным - ён набраў 13 галасоў, што азначае 2,98%. БОльш толькі ў Астраўцы дзе Жырыноўскі набраў 326 галасоў - 14,90%. Ксенія Сабчак атрымала ад аршанскіх расіянаў 8 галасоў, што азначае 1,83%. Больш яна атрымала таксама ў Астраўцы - 2,12%, Гродна - 2,19% і Мінску 3,39%.
Яўлінскі, Бабурын, Цітоў і Сурайкін кожны сабралі па тры галасы, што адпавядае 0,69%.