15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

“Такіх умоў яшчэ не было”

23.03.2018 07:27

2695 праглядаў, 5 каментароў

Галоўны трэнер футбольнай “Оршы” Вячаслаў Акшаеў даў вялікае інтэрв’ю.

Узімку ў футбольнага клуба “Орша” змяніўся галоўны трэнер. Юрыя Канаплёва, які ў 2016 прывёў клуб да рэкордна высокага месца ў чэмпіянатах суверэннай Беларусі — 7-га, а праз год фінішаваў з клубам 9-м, кіраўнікі клуба нечакана змянілі на Вячаслава Акшаева. Знаны спецыяліст у свой час заваёўваў і чэмпіёнскі тытул, і Кубак краіны, уваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі. Аднак даўно знаходзіўся без практыкі ў вялікім футболе, бо засяродзіўся на сваёй футбольнай акадэміі і зборнай па пляжным футболе. Акадэмія з розных прычынаў доўга не праіснавала, а вось у пляжным футболе Вячаслаў Яўгенавіч застаецца на працы паралельна з трэнерскай пасадай у “Оршы”.

Першае, як вырашыў камплектаваць каманду Акшаеў — вярнуць у каманду шэраг аршанцаў, якія па тых ці іншых прычынах не змаглі праявіць сябе раней і пакінулі клуб. Акрамя таго, новы трэнер дакладна даў зразумець: пры ім уся каманда будзе жыць і трэніравацца ў Оршы. Гарадскія ўлады пайшлі на такі крок, чаго не рашаліся зрабіць у некалькі папярэдніх сезонаў. Журналіст сайту “Трыбуна” паразмаўляў з Вячаславам Акшаевым пра яго футбольную школу, умовы для трэніровак у Оршы і задачы, якія стаяць перад клубам.

- Вы доўга думалі перад тым, як стаць на чале “Оршы”?

- Дастаткова. Калі шчыра, упершыню ў жыцці прыйшоў у каманду, дзе практычна не было футбалістаў. Па розных прычынах практычна ўсе гульцы з леташняга складу пакінулі клуб. Мне ж хочацца прыйсці ў каманду і паказаць нейкі вынік, таму доўга разважаў, атрымаецца зрабіць гэта ў “Оршы” ці не. Усё ж такі вырашыў рызыкнуць.

- Ходзяць размовы, быццам вы падседзелі ў “Оршы” Юрыя Канаплёва. Як да іх ставіцца?

- Гэта нейкія глупствы. У мяне ніколі не было такіх думак. Я ніколі нікога не падседжваў. Абсалютны слых, які не адпавядае рэчаіснасці.

- Як вы камплектавалі каманду, улічваючы сціплыя фінансавыя магчымасці клуба?

- На мой погляд, у клубаў са сціплым бюджэтам толькі адзін шлях - развіваць маладых футбалістаў. Усё ж такі запрасіць моцнага выканаўцу на невялікую зарплату наўрад ці атрымаецца, таму трэба камплектавацца хлопцамі, якія па нейкіх прычынах не змаглі сябе рэалізаваць. Напрыклад, запрасіў у “Оршу” трох маладых гульцоў з Віцебска, якія апынуліся не патрэбныя клубу, хоць у свой час выйгралі чэмпіянат ліцэнзавання свайго ўзросту. Хочацца згуляць на матывацыі, каб хлопцы атрымалі магчымасць праявіць сябе і нешта камусьці давесці.

Наогул, перш за ўсё я сустрэўся з аршанцамі Уладам Знакам і Колем Кітаёвым, якія доўгі час гулялі ў клубе. Удалося ўгаварыць іх застацца ў камандзе.

Папрасіў Улада прывесці на прагляд мясцовых хлопцаў, якія з нейкіх прычынаў не праявілі сябе раней. Пагутарыў з тым жа Вячаславам Герашчанкам, які пару гадоў таму працаваў у “Оршы”. Ён казаў, што тут хапае перспектыўных гульцоў. Увогуле, дарога ў клуб ні для каго не зачыненая. У нас наладжаны кантакт з мясцовай ДзЮСШ. Падцягваем рабят, якія займаюцца там, да працы з асноўнай камандай. І я, і Гасюта будзем наведваць матчы нашых каманд на ліцэнзаванні.

- Часта футбалісты першай лігі сумяшчаюць футбол з іншымі крыніцамі заробку. У “Оршы” будзе так?

- Калі размаўляў з некаторымі гульцамі, яны цікавіліся: “Можна нам прыязджаць толькі на гульні? Усё ж такі зарплата ў камандзе вельмі невысокая”. Адразу ж адмёў гэтую прапанову. Хай у камандзе гуляюць толькі маладыя хлопцы, якія будуць сканцэнтраваныя выключна на футболе, хоць і на шкоду нейкаму выніку. Як на мяне будзе глядзець хлапчук, які працуе шэсць дзён у тыдзень у двухразовым рэжыме, а ў афіцыйных матчах на поле будзе выходзіць іншы чалавек? Аб якім мікраклімаце ўнутры калектыву тады можна казаць?

Мы працуем у двухразовым рэжыме. Бачу, гэта падабаецца хлопцам. Паўтаруся, робім стаўку на маладых футбалістаў. У асноўным, каманда складаецца з хлопцаў 1995-1998 года нараджэння. Можа, кагосьці палохае, што ў клубах першай лігі абавязкова павінны быць лімітчыкі, але нас гэта не хвалюе. У “Оршы”, напэўна, восем такіх гульцоў.

Мы працуем на перспектыву. Дзякуй кіраўніцтву клуба і горада, якое выконвае ўсе абяцанні. Клуб стварае нядрэнныя ўмовы для працы. Прыезджыя футбалісты і трэнерскі штаб жывуць на адным паверсе ў прафілакторыі. Побач знаходзіцца лесапаркавая зона. Там зрабілі міні-поле, на якім можна працаваць у якасці разнастайнасці. Для падрыхтоўкі да сезону нам расчысцілі поле са штучным пакрыццём на стадыёне ільнокамбінаце. Выкарыстоўваем дзве спартыўныя залы, якія належаць мясцовай ДзЮСШ. Працуем у трэнажорнай зале лядовай арэны, там жа праводзім аднаўленчыя мерапрыемствы. Не бачу ніякіх праблем, якія маглі б перашкодзіць нам падрыхтавацца да сезону. Коля Кітаёў, які вельмі шмат гадоў гуляе ў “Оршы”, сказаў, што такіх умоў для працы ў клубе не было ніколі.

Цяпер будзем імкнуцца выціснуць максімум з таго, што маем. Не проста так мы з Ігарам Гасютам прыйшлі ў “Оршу”. У нас высокія патрабаванні да сябе. У гэтым сезоне пастараемся заняць як мага больш высокае месца. Гэта задача на першы сезон. Калі згаджаўся на працу ў “Оршы”, ведаў аб добрай спартыўнай інфраструктуры ў горадзе. Тут не хапае толькі поля з якасным штучным пакрыццём. На мой погляд, перад клубам паступова трэба ставіць задачу па выхаду ў вышэйшую лігу.

Больш пытанняў і адказаў — на сайце “Трыбуны”.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: “Такіх умоў яшчэ не было”

Галоўны трэнер футбольнай “Оршы” Вячаслаў Акшаеў даў вялікае інтэрв’ю.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение