21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+7

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

06:00

+6

3 м/с

987 гПа

09:00

+7

4 м/с

989 гПа

Орша, Палітыка

Пятнаццаць на аднаго

26.03.2018 09:39

4503 прагляду, 6 каментароў

Каб не дапусціць Яўгена Анішчанку на мінскі канцэрт былі задзейнічаны, як мінімум, 15 міліцыянтаў

Кіраўніка аршанскага аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, па яго падліках, затрымлівала 15 міліцыянтаў.

Яўген паехаў на Дзень Волі цягніком. Даехаў на машыне да вакзалу і потым сеў у цягнік. Адразу як цягнік пачаў рухацца да яго падыйшлі два міліцыянты, якія патлумачылі афіцыйную прычыну затрымання - ім паступіла заява, што Яўген ехаў да вакзалу на машыне выпіўшым.

Анішчанку ў Талачыне вывелі з цягнікаі пачалі афармляць перадачу затрыманага аршанскімі міліцыянтамі талачынскім міліцыянтам. Талачынскія (працавала над гэтым трое чалавек), у сваю чаргу, талачынскія міліцыянты выклікалі ДАІ з Оршы. У машыне сядзела два чалавекі. Прыехаўшы ў Оршу на яго склалі пратакол за парушэнне правілаў дарожна-транспартнага руху - Яўген пакінуў сваю машыну на паркоўцы каля вакзалу, а там дазволена спыняцца, але не стаяць доўгі час. За тое, што ён пакінуў машыну на доўгі час на яго склалі пратакол і аштрафавалі на 1 базавую велічыню. Яўген не быў супраць і падпісаў пратакол. Пасля доўгай працэдуры падпісання пратаколу актывіста адпусцілі з РАУС, але як толькі ён выйшаў, да яго падыйшлі яшчэ тры міліцыянты і затрымалі. Абвінавацілі яго ў тым, што калі ён вёў машыну на вакзал не прыпыніўся перад знакам абавязковага прыпынку. З гэтым пратаколам Яўген не пагадзіўся, пра што напісаў афіцыйна ў пратаколе.

Яшчэ тры міліцыянты сядзелі ў службовай машыне ў гадзіны ночы 25 сакавіка да 18 гадзін таго ж дня каля пад'езду Яўгена Анішчанка.

Па падліках актывіста, каб яму не даць паехаць у МІнск на дазволены канцэрт амаль суткі працавала аж 15 міліцыянтаў, не ўлічваючы тых хто кіраваў і распрацоўваў гэтую аперацыю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пятнаццаць на аднаго

Каб не дапусціць Яўгена Анішчанку на мінскі канцэрт былі задзейнічаны, як мінімум, 15 міліцыянтаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение