Таварыская сустрэча ў рамках падрыхтоўкі да новага чэмпіянату адбылася ў аздараўленчым комплексе "Аганёк", што ў Менскай вобласці. Аршанцы сустрэліся з жыткавіцкім клубам ЮАС, які будзе супернікам нашай каманды ў новым сезоне ў матчах І лігі. На 35-й хвіліне каманда Жыткавічаў адкрыла лік ударам са штрафнога. Але праз дзве хвіліны "сіня-белыя" аднавілі раўнавагу пасля ўдару Лебедзева, якому асіставаў Калінін. А на 41-й хвіліне Знак і Кабачэўскі арганізавалі новы галявы наступ, у якім аўтарам рашаючага стрэлу стаў апошні. Перамагчы аршанцам не ўдалося, як і ў матчы з магілёўскім "Дняпром" месячнай даўніны "Орша" прапусціла ў канцы сустрэчы, на 85-й хвіліне. Нічыя 2:2. Сезон для аршанцаў распачнецца 6-га красавіка выязным матчам з гомельскім "Лакаматывам".
Орша: Камінскі - Кітаёў (Суздальцаў, 80), Казакоў, Хіжняк, Быкаў - Знак (Шчуканцоў, 72), Смунёў (Ісачэнка, 80), Барадзін, Калінін (Юрасаў, 72), Кабачэўскі (Русак, 63) - Лебедзеў (Кравецкі, 77).