Загадзя пра гэтую акцыю нічога не паведамлялася. Ды і хто стаў яе адзіным удзельнікам таксама не вядома. Фотаздымкі на адрас сайту нам даслалі прахожыя, нашы ж супрацоўнікі змаглі паспець толькі на момант затрымання.
Усяго невядомы хлопец змог прастаяць каля помніка каля 15 хвілін з 10 гадзін раніцы ў панядзелак. Ён усталяваў на помнік самаробную таблічку "По 500 тут нет" і проста стаяў побач чытаючы кнігу. Зразумела, што надпіс на таблічцы тычыцца абяцаных ўжо даўно заробкаў па 500 даляраў.