Хлопец, які стаў знакамітым пасля адзіночнага пікета каля помніка Леніну ў Оршы зноў выйшаў на пікет. На гэты раз Раман Кузьмянкоў з самаробным плакатам стаў у першым мікрараёне каля дарогі ў панядзелак раніцай. Прадказальна, праз некаторы час яго затрымала міліцыя. Але на гэты раз суд у той жа дзень не адбыўся. Рамана адправілі на судова-псіхіятрычную экспертызу вынікі якой павінны быць у бліжэйшы панядзелак.
У Беларусі ўжо былі выпадкі калі пратэстоўцаў-адзіночак, якія не з'яўляюцца сябрамі нейкіх партыяў адпраўлялі на падобную экспертызу.