Хлопец, які ў Оршы пачаў штотыдзень выходзіць на адзіночныя пікеты быў затрыманы на сваім другім пікеце 21 мая ў першым Мікрараёне. Раман ізноў стаяў з самаробным плакатам "По 500 тут нет". Але ў той жа дзень суд не адбыўся - Рамана адправілі на судова-псіхіятрычную экспертызу, што стала практыкай у дачыненні да актывістаў-адзіночак у Віцебскай вобласці.
28 мая, як і планавалася, вынікі экспертызы былі гатовыя ў сувязі з чым Рамана выклікалі ў РАУС на наступны дзень. Як распавёў Раман, экспертыза падцвердзіла яго поўнае псіхічнага здароўе ды, нават, не выявіла нейкіх псіхалагічных дэвіацый. З такімі вынікамі экспертызы Рамана зноў накіравалі суд. Паседжанне суда скончылася чарговым штрафам у 22 базавыя велічыні - 539 рублёў.