Нікалюк - адзін з найбольш аўтарытэтных і публікуемых палітолагаў і сацыёлагаў нашай краіны. Ён эксперт службы НІСЭПІ, аўтар многіх замежных выданняў. У Беларусі публікуецца ў "Беларускім штогодніку", а ў газеце "Новы час" вядзе пастаянную рубрыку "Азбука паліталогіі".
У Оршы Нікалюк правядзе сустрэчу 31 мая а 18-00 па адрасе: вул. Камсамольская, д.16, кв. 4. На сустрэчы палітолаг з навуковага пункту гледжання распавядзе пра сітуацыю ў краіне, адкажа на пытанні прысутных. Задаць пытанне можаце і вы - уваход бясплатны і свабодны.