Аршанскія баскетбалісты раней аднойчы ўжо дабіраліся да фіналу Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Але выйграць яе не ўдалося. Другую спробу аршанцы прадпрымуць ужо ў гэтым чэрвені. Супернікам транспартнікаў па фінальным супрацьстаянні будзе «БЛ Груп» з Віцебска, які за цэлы сезон не прайграў ніводнага матчу ні ў рэгулярным чэмпіянаце, ні ў плэй-оф. Фінальная серыя ідзе да 2-х перамог адной з каманд.
Першы матч фіналу прыме Лужасна. Матч адбудзецца 10-га чэрвеня і пачнецца а 14:00.