Дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА паведамляе пра анамальныя чэргі на беларуска-расейкай мяжы, якія ўтварыліся ў Дубровенскім раёне. Чарга з аўтамабіляў тут расцягнулася 15-20 кіламетраў, у прыватнасці, па стане на 19-00 12 чэрвеня чарга была каля 20 кіламетраў.
Пра прычыны такой чаргі нічога не паведамляецца. Варта адзначыць, што на гэтай мяжы, у адрозненні ад заходніх, вялікія чэргі - рэдкая з'ява.