00:00

+10

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+11

7 м/с

990 гПа

Орша, Спорт

"Транспартнікі" вядуць

13.06.2018 15:51

2322 прагляду, 0 каментароў

Статыстыка Дамброўскага і каманднае адзінства паспрыялі перамозе "Сяргеева В" у першым матчы фіналу.

Стартавала фінальная серыя Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Прад фіналам, у якім выступаюць аршанскі "Сяргееў В" і віцебскі "БЛ Груп" самым страшным для аршанцаў статыстычным фактам была бяспройгрышная серыя суперніка, якая доўжылася з кастрычніка. Цяпер можна смела і з радасцю за аршанцаў заявіць: доўжылася, у прошлым часе. Менавіта "Сяргееў В", менавіта ў фінале здолеў нанесці "БЛ Груп" паразу, пра якія візаві даўно забылі.

Але ў матчы ўсё было зусім не так проста. Пасля першай чвэрці здавалася, што бела-зялёныя зноўку не пакінуць супернікам шанцаў, яны вялі 28:18. Але другая чвэрць стала вельмі паспяховай ужо для аршанцаў. І ў Лужасне да перапынку гарэлі лічбы 41:40, усё ж яшчэ на карысць "БЛ Груп".

Пачатак другой паловы паядынку стаў практычна кашмарам для "Сяргеева В". Амаль 6 хвілін трэцяй чвэрці ніводнага набранага балу, а віцебляне тым часам рухаліся наперад і мелі +11. Аднак заключная чвэрць паядынку паказала неўтаймаванае жаданне калектыва з Оршы. Перамога 28:9! Такая ўпэўненая чвэрць дазволіла выйграць увесь матч 77:69 і павесці ў серыі 1-0.

Самым выніковым у камандзе Віктара Сяргеева стаў Яўген Дамброўскі. Лідэр аршанцаў набраў 26 балаў, зрабіў 15 падбораў, выканаў 1 перахоп, 1 блок-шот і дабл-дабл. Акрамя таго, зарабіў на сабе 5 фалоў. Наступны матч серыі адбудзецца на выходных у Оршы, пра яго наш сайт напіша дадаткова.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Транспартнікі" вядуць

Статыстыка Дамброўскага і каманднае адзінства паспрыялі перамозе "Сяргеева В" у першым матчы фіналу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение