00:00

+13

6 м/с

987 гПа

03:00

+12

6 м/с

989 гПа

06:00

+10

5 м/с

991 гПа

09:00

+9

6 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

Орша, Спорт

"Орша" прайшла далей

14.06.2018 17:43

2530 праглядаў, 5 каментароў

Футбалісты "Оршы" перамаглі "Полацкгаз" у Кубку Беларусі і на наступнай стадыі згуляюць з "Віцебскам".

Матч 2-га кваліфікацыйнага раўнду Кубка Беларусі паміж "Полацкгазам" і "Оршай" праходзіў у Наваполацку. Гульня складвалася для аршанцаў няпроста, найперш з-за псіхалагічнага ціску, які цяпер вісіць над аршанцамі. Палачане, хоць і выступаюць усяго толькі на ўзроўні чэмпіянату вобласці, затое выйгралі ўсе пяць матчаў на пачатку сезону. А аршанцы прайгралі шэсць запар паядынкаў. Па ходу паядынку ў Наваполацку "Полацкгаз" вёў 2:0, аднак аршанцы здолелі не толькі зраўняць лік, але ў канцы матчу і выйсці наперад. Цяжкая валявая перамога 3:2, і "Орша" праходзіць у 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Дубль аформіў Уладзіслаў Знак, яшчэ адзін мяч на рахунку Сяргея Русака.

А на наступнай стадыі сіня-белых чакае спатканне з "Віцебскам". Так званае абласное дэрбі. Матч адбудзецца 28 альбо 29 ліпеня ў Оршы на Гарадскім стадыёне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Орша" прайшла далей

Футбалісты "Оршы" перамаглі "Полацкгаз" у Кубку Беларусі і на наступнай стадыі згуляюць з "Віцебскам".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение