Гаворка ідзе пра бронепрабег "Дарога мужнасці", які 18-га чысла наведаў Оршу. Прычым, прыём гэтага аўтапрабегу быў на даволі высокім узроўні - час і месца сустрэчы расійскага аўтапрабегу агучваў галоўны чыноўнік аддзелу культуры выконваючы абавязкі начальніка гэтага аддзелу Гарбачоў. Менавіта са спасылкай на яго словы на некаторых дзяржаўных сайтах з'явілася інфармацыя, што аўтапрабег сустракаюць каля помніка "Кацюша" а 12-00. Але прабег бронетэхнікі можа абярнуцца чарговым скандалам для кіраўніцтва культуры горада.
Сімволіка якая была прычэплена да аўтамабіляў - афіцыйныя сцягі Расіі, Беларусі і нейкія цяжка апазнавальныя - ці то сцягі расейскіх грамадскіх арганізацый, ці то нейкіх вайсковых падраздзяленняў. Адзін з аўтамабіляў прабега - джып з расейскім нумарам 999 з 64 рэгіёна. Джып быў сучасным і ўвесь аблеплены налепкамі. Сярод налепак сцяг так званай Луганскай народнай рэспублікі, а таксама сцяг не існуючай Наваросіі з надпісам "Мы з вамі". Атрымліваецца, што чарговы раз расійская мілітарысцкая ініцыятыва, якая праязжае праз Беларусь і Оршу ў прыватнасці едзе ў падтрымку арганізацый, якія ваююць з суседняй Украінай. Прычым Рэспубліка Беларусь на афіцыйным узроўні прызнае Крым украінскім, а псеўдарэспублікі, утвораныя на часова акупаванай тэрыторыі Украіны, не прызнае.
Фота прадстаўлена Палінай Сцепаненка.