Школа ў вёсцы Пішчалава даўно не працавала і яе будынак быў выстаўлены на аўкцыён. Прадаваўся двухпавярховы будынак з інфраструктурай і зямельны ўчастак крыху большы за гектар - паведамляе дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА. Асаблівую ўвагу журналісты БелТА звяртаюць на тое, што кіраўнік прадпрыемства, якое выкупіла будынак сам выпускнік гэтай школы, а яго бацька прапрацаваў у ёй амаль 36 год.
"Каліна" плануе выкарыстоўваць будынак для вытворчых мэтаў, а адно з трох крылаў школы ў якім знаходзіла сталовая, актывы і спартовы залі выкарыстаць для стварэння забаўляльнага комплексу, якім змогуць карыстацца мясцовыя жыхары: будзе абноўлена і сталовая і спартовая заля, а таксама школьны стадыён.
Дзякуючы пашырэнню ТАА "Каліна" на новыя плошчы мусяць вырасці вытворчыя моцнасці прадпрыемства і будзе створана парадку 10 рабочых месцаў.