Вежу з гадзіннікам у суседнім райцэнтры адкрылі пад час фестывалю "Дняпроўскія галасы", які ў гэтым годзе праходзіць у Дуброўна ў 25-ы раз. Запуск гадзінніка прымеркаваны да чарговай гадавіны першага ўспаміна пра Дуброўна. Чаму менавіта гадзіннік тлумачыць шыльда прамацаваная да вежы: у 1784 годзе часовым уладальнікам горада, фаварытам рысійскай імператрыцы Екацярыны ІІ тут была запушчана вытворчасць гадзіннік. Праўда, праіснавала яна ў Дуброўна меньш за 10 год і была перавезена ў Маскву пасля смерці заснавальніка.
Пацёмкін быў каханкам імператрыцы і меў ад яе дарагія падарункі - зямельныя ўладанні па ўсёй заходняй частцы імперыі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітаў ва ўладанні Пацёмкіна патрапіў і Дуброўна, які да тае пары быў каралеўскім горадам са сваім замкам, які быў знішчаны расейскімі войскамі пад час Паўночнай вайны.