Можна сказаць, што абедзьве каманды сёлета змагаюцца за выжыванне. І калі пра «Оршу» так сталі гаварыць толькі пасля 6-матчавай серыі паразаў, якая нарэшце скончылася ў 11-м туры перамогай у Баранавічах, то «Чысць» ад пачатку чэмпіянату расцэньвалася як прэтэндэнт на расстанне з дывізіёнам. На дадзены момант у аршанцаў 12 пунктаў пасля 11 праведзеных матчаў і 11-е месца, «Чысць» правяла ўжо 12 паядынкаў і набрала 5 пунктаў, замыкае табліцу на 15-м месцы. Прычым у нашых гасцей няма ніводнай выйгранай сустрэчы ў гэтым чэмпіянаце.
Каманды сустракаюцца ў афіцыйных матчах упершыню. Сустрэча адбудзецца 30 чэрвеня на Гарадскім стадыёне Оршы, пачатак 17:00.