Беларускі лёгкаатлет Віталь Парахонька перамог у бегу на 110 м з бар'ерамі на міжнародным турніры ў Капенгагене. Дыстанцыю беларус пераадолеў за 13,63 сек. Другім фінішаваў Дэвон Хіл - 13,72 сек, а бронзавым прызёрам стаў Д`юс Картэр з Ямайкі - 13,79 сек.
Асноўным міжнародным стартам для беларускіх атлетаў у бягучым сезоне стане чэмпіянат Еўропы, які з 7 па 12 жніўня прыме Берлін.