Пасля перамогі ў Баранавічах аршанцы прапускалі тур. Але не страцілі форму. Для тонусу згулялі таварыскі матч з «Энергетыкам»-БДАТУ з Менску і перамаглі 3:1. А затым на Гарадскім стадыёне прымалі «Чысць». Сціплая каманда супернікаў стараецца, але пакуль так і не здабыла ніводнай перамогі ў чэмпіянаце.
Перад матчам у Оршы прайшоў моцны дождж, а шквалісты вецер сур`ёзна спрычыніўся да таго, каб напалохаць некаторых людзей і зменшыць колькасць заўзятараў на трыбунах. Зменшыў іх таксама і чэмпіянат свету па футболе — паралельна ў Расеі адбываўся матч Францыя — Аргентына ў 1/8 фіналу. І ўсё-ткі ў Оршы знайшліся верныя клубу людзі, якія ўсё адно абралі стадыён.
Наша каманда расчаравала на першай хвіліне. Гулец «Чысці» Мікіта Мятліцкі адкрыў лік першым жа ўдарам і ўжо на першай хвіліне. Але затым «Орша» ажыла і пачала ўсё часцей пагрозліва набліжацца да брамы гасцей. У выніку Барадзін на 43-й зраўняў лік. У другім тайме гол ішоў у браму чысценскага галкіпера Лабудзева адзін за адным, Знак, двойчы Калінін і Лебедзеў засмучалі гасцей. Тыя адказалі адным дакладным стрэлам на 81-й. Перамога «Оршы» 5:2 і каманда падымаецца на 9 радок табліцы.