Нагадаем, што 18 чэрвеня праз Оршу прайшоў так званы бронепрабег "Дарогамі мужнасці". Прабег, як і большасць іншых мілітарысцкіх мерапрыемстваў, якія прыходзяць да нас з Расіі, не толькі нагадваў пра вайну, але і папулярызаваў ЛНР ды Наваросію - непрызнаныя псеўдадзяржавы, якія ў суседняй Украіне лічацца тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Сам бронепрабег мала цікавіў СМІ, а, вось, дзякуючы тэме ЛНР і Наваросіі, наша відэа як бронетэхніка ідзе па вуліцы Леніна ў Оршы было перанята іншымі навіновымі сайтамі. У выніку відэа за 2 тыдні сабрала больш за 47.000 праглядаў на ю-туб канале нашага сайту і адно 255 каментароў. Цяпер на нашым канале гэта самае каментуемае відэа і другое па колькасці праглядаў. Рэкорд праглядаемасці - 51.000 - належыць відэа галоў забітых ФК "Орша" ў матчы з "Віцебск-2" тры гады таму.
Вы таксама можаце падпісацца на наш канал у ю-туб. Тым больш, што не ўсё відэа, якое патрапляе на канал з'яўляецца на сайце.