06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

Хакей пад пытаннем?

05.07.2018 19:30

2821 прагляд, 6 каментароў

Стварэнне хакейнага клуба ў Оршы сутыкнулася з цяжкасцямі, але віцэ-прэм'ер Жарко абяцае вырашыць праблемы.

У Оршы, Баранавічах, Пінску і Бабруйску ствараюцца новыя хакейныя клубы. Іх стварэнне было абвешчана даўно, у тым ліку і ў нашым горадзе. Акрамя таго, у Оршы актыўна прыступілі да фармавання новай каманды — "Лакаматыў", стала вядома, што яе аснову складуць хакеісты менскага "Юніёра", а галоўным трэнерам стане экс-гулец нацыянальнай зборнай Андрэй Расолька, які ўжо мае і трэнерскі досвед. Затым у Оршу прыехала зорка беларускага хакею Міхаіл Грабоўскі, які правёў майстар-клас для юных аршанскіх хакеістаў. Аднак цяпер пры стварэнні новых каманд ў чатырох беларускіх гарадах узніклі цяжкасці. Перадусім фінансавыя.

Намеснік старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў паведаміў:

- Мы сутыкнуліся з шэрагам праблем, да сённяшняга дня яны існуюць. Але Жарко нас запэўніў, што ўсе пытанні на дзяржаўным узроўні будуць закрытыя. Асноўнае пытанне - гэта фінансы. Ні для каго не сакрэт, што ўвесь хакей у нас на дзяржаўным фінансаванні. Калі ў новых клубаў будзе фінансаванне, то ніякіх праблем з іх дзейнасцю не будзе, — сказаў Баскаў у праграме "Вынікі тыдня" на канале "Беларусь 5".

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко тыдзень таму заявіў, што ўся Беларусь жыве хакеем і той абавязкова падымецца да 2021 года, калі Беларусь разам з Латвіяй будуць прымаць чэмпіянат свету. Цяпер намеснік прэм'ер-міністра абяцае закрыць усе існуючыя пытанні па стварэнні новых каманд. Нагадаем, што раней было аб'яўлена, што спонсарам хакейнага клуба "Лакаматыў" з Оршы будзе Беларуская чыгунка.

Апытанне. Ці патрэбны Оршы хакей?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хакей пад пытаннем?

Стварэнне хакейнага клуба ў Оршы сутыкнулася з цяжкасцямі, але віцэ-прэм'ер Жарко абяцае вырашыць праблемы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение