У 14-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Першай лізе футбольны клуб "Орша" ў суботу, 7 ліпеня адправіцца ў Светлагорск. Каманда будзе гуляць на стадыёне "Хімік" з мясцовай аднаіменнай камандай. Клубы гуляюць адзін супраць аднаго ўжо шмат гадоў, новы віток супрацьстаянне атрымала ў 2015-м, калі "Орша" пасля 10-гадовай адсутнасці вярнулася ў другі па сіле дывізіён беларускага футболу. За апошнія матчы, а з часу аршанскага вяртання іх было ўжо 6, сіня-белыя двойчы перагулялі сваіх апанентаў з Палесся. Тройчы аршанцы саступалі чырвона-белым, яшчэ ў адным матчы была нічыя.
Фанаты "Оршы" зрабілі пад матч любімай каманды ў Светлагорску цікавую афішу, якая была апублікавана на іх блогу. На дадзены момант пасля 12 матчаў "Орша" мае 15 пунктаў і займае 9-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы. "Хімік" з 9 пунктамі і на 13-м радку.
Паядынак "Хімік" — "Орша" адбудзецца 7 ліпеня на стадыёне "Хімік" у Светлагорску. Пачатак а 18-й гадзіне.