7-га ліпеня футбалісты "Оршы" адправіліся на гасцявы матч у Светлагорск. Паядынак з "Хімікам" аршанцы пачалі паспяхова, аднак затым падзеі сталі развівацца не паводле сцэнару сіня-белых. Лік на 19-й хвіліне адкрыў лідэр аршанцаў Яўген Калінін. Падваення ліку не трэба было доўга чакаць - ужо праз чатыры хвіліны Барадзін другі раз засмучае светлагорскага галкіпера. Аднак як хутка "Хімік" прапусціў два мячы ад гасцей, так хутка і забіў. На 25-й Пырх, на 33-й Пугач зраўнялі лік. Ужо ў другім тайме, на 66-й хвіліне мяч Міхальчука прынёс перамогу "Хіміку". "Орша" саступае ў 8-мы раз за бягучы чэмпіянат, за 13 паядынкаў. Каманда пакуль трымаецца на 9-й пазіцыі.
У аршанцаў 15 пунктаў, і гэта адзіная каманда, якая за першы круг ні разу не гуляў унічыю. У заключным туры першай паловы чэмпіянату "Орша" на сваім полі прыме мазырскую "Славію", якая ўпэўнена ўзначальвае табліцу і яшчэ не пацярпела ў турніры ніводнай паразы.