Месяц таму рэдакцыя Аршанскага рэгіянальнага парталу спыталася ў чытачоў, ці падтрымліваюць яны стварэнне ў горадзе хакейнага клуба «Лакаматыў»? А можа быць лепей нейкія іншыя формы? А можа і наогул хакей гораду не патрэбны? Дарэчы, апошніх аказалася нямала, 14%. Аднак перамогу ў апытанні святкаваў варыянт «Ухваляю, каманда павінна быць», больш за чвэрць аршанцаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, заявілі, што Орша павінна мець свой хакейны клуб. Яшчэ 21% лічыць, што лепей проста развіваць дзіцяча-юнацкую школу па хакеі. А трэцяе месца ў апытанні заняў варыянт футболу, у нашым горадзе ўсё ж нямала прыхільнікаў гэтай каманднай гульні, якія хочуць бачыць ФК «Орша» фінансава стабільным і здольным ставіць перад сабой высокія задачы. 17% прагаласавалі за тое, каб «хакейныя» грошы прызначцць для футболу. Цікава, што толькі 4% аршанцаў выступілі за тое, каб зменшыць бюджэт на спорт.
Публікуем поўны расклад па адсотках, за што галасавалі.
Ухваляю, каманда павінна быць — 28%
Хакей у Оршы павінен быць, але лепей развіваць дзіцяча-юнацкую школу, а не клуб — 21%
Грошы лепей накіраваць на футбольны клуб "Орша" — 17%
Хакей Оршы наогул не патрэбны – 14%
Хакей у горадзе павінен жыць, але не ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі — 10%
Грошы лепей накіраваць на індывідуальныя віды спорту, дзе ў Оршы ёсць традыцыі — 6%
Неабходна зменшыць бюджэт на спорт — 4%
А тым часам каманда, хоць і з фінансавымі цяжкасцямі, але створана і напярэдадні ўжо дазналася свой каляндар матчаў у Кубку Салея.