12:00

+5

2 м/с

1009 гПа

15:00

+6

2 м/с

1008 гПа

18:00

+5

2 м/с

1008 гПа

21:00

+5

2 м/с

1008 гПа

00:00

+5

1 м/с

1008 гПа

Орша, Спорт

Шанцы для аршанцаў

24.07.2018 07:20

2663 прагляду, 3 каментара

Букмекеры вельмі нізка ацэньваюць магчымасці "Оршы" ў кубкавым паядынку з "Віцебскам".

Букмекеры выставілі свае каэфіцэнты на матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі паміж "Оршай" і "Віцебскам". Нагадаем, што ўсе астатнія матчы гэтай стадыі пройдуць з 27 па 29 ліпеня ўключна, а вось матч у Оршы быў перанесены на аўторак, 24-га ліпеня. Ён адбудзецца на Гарадскім стадыёне Оршы ў 17:30. Шанцы "Оршы", якая займае 9-е месца ў Першай лізе, перамагчы "Віцебск", які ідзе ў тройцы лідэраў Вышэйшай лігі, ацэньваюцца вельмі нізка.

Каэфіцэнт на перамогу і, адпаведна, выхад "Оршы" ў 1/8 фіналу ў асноўны час у букмекерскай канторы "Макслайн" складае 7. На "Віцебск" жа толькі 1.2. Каэфіцэнт 5 — значэнне для тых, хто лічыць, што асноўныя 90 хвілін скончацца нічыёй і каманды давядуць справу як мінімум да дадатковых 30 хвілін. Можна паставіць на пазіцыю "перамога "Оршы" альбо нічыя", тады каэфіцэнт будзе 4.13. А на "Віцебск" або нічыю толькі 1.07. З гэтых лічбаў відавочна, што "Орша" лічыцца яўным аўтсайдэрам пары. Ці змогуць аршанцы прысароміць букмекераў? Даведаемся ўжо на стадыёне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шанцы для аршанцаў

Букмекеры вельмі нізка ацэньваюць магчымасці "Оршы" ў кубкавым паядынку з "Віцебскам".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение