У хатнім матчы 16-га туру «Орша» прымала гомельскі «Лакаматыў» і не склала канкурэнцыі суперніку, які, зрэшты, сёлета зусім не хапае зорак з неба. Пасля першага тайму лік быў 0:1, вызначыўся Санец на 22-й хвіліне. У другім тайме сіня-белыя прапусцілі ад гамельчукоў яшчэ два мячы. На 64-й забіў Казлоўскі, а на 81-й Вашкель. Параза 0:3, якая адкінула «Оршу» на 12-е месца ў турнірнай табліцы. Табліца з суполкі «Первая лига» Укантакце.
Аршанцам не дапамаглі навічкі Глеб Жалезнікаў, Ілля Вараб`ёў, Эдуард Чудноўскі і Аляксандр Дзегцяроў, кожны з якіх згуляў у гэтым паядынку.