18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

00:00

+9

3 м/с

984 гПа

03:00

+9

2 м/с

984 гПа

06:00

+9

2 м/с

984 гПа

Орша, Палітыка

Пра выбары (фота)

07.08.2018 11:43

2631 прагляд, 8 каментароў

У Оршы абмеркавалі магчымыя змены ў выбарчы кодэкс

Выбары ўсіх узроўняў для Беларусі - вялікая палітычная праблема. Міжнародныя арганізацыі не прызнаюць іх вынікі, унутры краіны не рэдка адбываюцца акцыі пратэсту з-за фальсіфікацыяў вынікаў галасавання. З-за таго, што выбары фальсіфікуюцца, яны становяцца ўсё меньш цікавымі як для палітычных арганізацыяў, так і для саміх выбарцаў. Дайшло да таго, што, нават, саму яўку выбарцаў выбарчым камісіям даводзіцца фальсіфікаваць. Пра гэта ўсё гаварылася ў першай частцы круглага стала, які прайшоў на прайшоўшым тыдні ў гатэлі Орша. У першай частцы выступалі людзі, якія ў Оршы былі задзейнічаны ў кампаніях назірання за выбарамі. Прыводзіліся як канкрэтныя прыклады фальсіфікацыяў, так і агульныя лічбы і тое якія праблемы краіна мае з-за несумленнасці падліку галасоў.

У другой частцы абмеркавання гаворка ішла пра тое як змяніць выбарчы кодэкс, каб, нарэшце, з выбарнымі органамі краіны размаўлялі на роўных ва ўсіх краінах. Пра гэтыя прапановы найбольш гаварылі былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Віктар Карніенка і былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Анатоль Лябедзька. Яны прапанавалі распачаць грамадскую кампанію па зменам выбарчага заканадаўства. І асноўныя пункты якія варта было б змяніць: фармаванне камісіяў, датэрміновае галасаванне, падлік галасоў. Па прапанове адмыслова створанай каісіі, якая разам з міжнароднымі экспертамі распрацоўвала тыя прапановы, у выбарчыя камісіі павінны фармавацца з абавязковым удзелам кандыдатаў і партыяў, якія ў выбарах цдзельнічаюць. Адпаведна, і рэгістрацыя кандыдатаў павінна адбывацца раней чым фармаванне камісіяў. А выканаўчая ўлада павінна быць адхілена ад стварэння камісіяў, каб прысутнічаў рэальны падзел уладаў. Па датэрміновым галасаванні прапануецца скараціць час такога галасавання, увесці пералік прычынаў па якіх чалавек можа прагаласаваць загадзя і ствараць толькі адзін участак для датэрміновых выбараў на адну акругу. Па падліку галасоў прапаноўваецца дакладна прапісаць увесь механізм падліку, пры каторым бюлетэні для галасавання будуць бачыць усе сябры камісіяў і назіральнікі.

Варта адзначыць, што з прапановай ініцыяваць змены ў выбарчае заканадаўства прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі ўжо сустракаліся з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Віталіем Чудовічам. Кампанія распачата, ці прынясе яна вынік у такім прынцыповым пытанні - пакажа час.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пра выбары (фота)

У Оршы абмеркавалі магчымыя змены ў выбарчы кодэкс

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение