У аўторак, 7-га жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з міністрамі і кіраўнікамі рэгіёнаў. Як паведамілі дзяржаўныя тэлеканалы, ён асабліва спыніўся на Оршы. Як заявіў Лукашэнка, Орша стане лакмусавай паперкай у ацэнцы працы Урада. Таму чакаецца наведванне ім Оршы з кантролем выканання даручэнняў па развіцці Аршаншчыны. Кіраўнік дзяржавы бачыць у Оршы буйны аграпрамысловы цэнтр і хоча, каб горад стаў арыенцірам для іншых рэгіёнаў.
У прыватнасці, Лукашэнка заявіў: Мне б вельмі не хацелася публічна мець непрыемную размову з міністрамі і прэм'ер-міністрам у Оршы. Там павінна быць зроблена тое, што я даручаў. Задачы пастаўлены, дакументы падпісаныя, усё на кантролі. Будзем глядзець ад культуры і спорту да вытворчасці, я ўжо не кажу пра сацыяльны статус гэтага горада, сацыяльнай прывабнасці і яго вонкавым выглядзе. Пытанне не толькі ў тым, што там жывуць людзі і павінны працаваць вытворчасці. Пытанне ў правільным размяшчэнні прадукцыйнай сілы. Калі мы скарачаем будаўніцтва жылля, а значыць, прыток працоўнай сілы, у Мінску, то гэтая рабочая сіла павінна быць раўнамерна размешчана па Беларусі.
Калі дакладна адбудзецца візіт Лукашэнкі ў Оршу і Балбасава пакуль не паведамляецца.