Стартавалі чыгуначнікі ў Кубку Салея (Кубку Беларусі) з упэўненай перамогі над юніёрскай зборнай Беларусі 5:2, а ў другім матчы саступілі «Берасцю» 2:4. У турнірнай табліцы напярэдадні матчу ў Лідзе аршанцы займаюць месца ў сярэдзіне, а менавіта 3 пункты і 4-е месца сярод 7 каманд. Поўная табліца групы Б: Ліда – 9 пунктаў (3 гульні), Берасце – 8 (3), Магілёў – 3 (3), Лакаматыў Орша – 3 (2), Хімік – 3 (2), Віцебск – 1 (2), Юніёрская зборная Беларусі да 18 год – 0 (3).
Матч «Ліда» — «Лакаматыў» адбудзецца ў Лядовым палацы Ліды 11-га жніўня і пачнецца а 17:00.