На мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка заявіў пра свой намер прыехаць у Оршу, каб праверыць як Аршаншчына падымаецца "з руінаў і попелу". Прычым, той кантэкст у якім гаварыў прэзідэнт падказвае, што нічога добрага чакаць ад яго візіту ў ОРшы чыноўнікам не даводзіцца. У сувязі з гэтым у чыноўнічым асяроддзі зараз поўны аўрал - усе чакаюць прыезду высокай асобы. Па чутках, ён можа з'явіцца ў нашым горадзе ў панядзелак. А ўжо сёння - у суботу 11 жніўня - прэзідэнт у Александрыі Шклоўскага раёна.
У Александрыі ён праехаўся на новым камбайне Гомсельмаша і зрабіў пару заяваў на тэму сельскай гаспадарцы.