На сваім полі ў суботу, 11-га жніўня, аршанцы прымалі «Смаргонь». У сустрэчы большы час ініцыятыву мелі госці, хаця ў табліцы яны апярэджваюць аршанцаў нязначна. Тым не менш, «Орша» мела за ўвесь паядынак толькі лічаныя моманты, каб вызначыцца. А вось у смаргонцаў самы яўны момант для голу ўзнік на 57-й хвіліне. Брыгада арбітраў пад кіраўніцтвам Кірыла Піліпаўца ў Маладзечны паставіла сумнеўны пенальці за гульню рукой у штрафной «сіня-белых». Да «кропкі» падыйшоў паўабаронца «Смаргоні» Павел Ляхновіч, але яго ўдар з 11-метровай пазнакі пайшоў вышэй за браму. Яе, дарэчы, на гэты раз у аршанцаў абараняў Дзяніс Садоўскі, які раней выступаў за салігорскі «Шахцёр», а ў свой час спрабаваў свае сілы ў Іспаніі, у тым ліку ў знакамітым барселонскім клубе «Эспаньёл».
У далейшым момантаў у каманд было не так шмат, гульня так і прыйшла да заканчэння з лікам 0:0. Гэта, як ні дзіўна, першая нічыя сіня-белых у сезоне. «Орша» застаецца на 12-м месцы.
Іншыя вынікі. Энергетык-БДУ — Белшына — 2:2, Граніт — Нафтан — 1:3, Слонім — Баранавічы — 0:0, Славія — Хімік — 2:2, Хваля — Ліда — 0:3.