Пад час нарады Лукашэнкі ў Оршы, прэзідэнт зняў з пасады ў ліку іншых і старшыню райвыканкаму Аляксандра Пазняка. Там жа прагучала і імя магчымага новага мэра - Ігар Уладзіміравіч Ісачэнка, які з 2014 года ўзначальвае камітэт па архітэктуры і будаўніцтву Віцебскага аблвыканкаму. Ігар Уладзіміравіч не часта патрапляў у навіны, таму, як і пра іншых чыноўнікаў інфармацыі пра яго не так шмат, як хацелася б.
Вядома, што родам Ігар Уладзіміравіч з Лёзна, нарадзіўся ў сям'і вайскоўца і таму часта мяняў месца жыхарства. Пасля сканчэння школы ў Гарадку, паступіў у вайсковую вучэльню ў Кіеў. Па размеркаванні служыў у Лепельскім раёне, потым у Полацку. Перайшоў на цывільную службу, але застаўся ў Полацку дзе і пачалася кар'ера чыноўніка. Кар'ера ішла даволі хутка і праз некаторы час ён узначаліў "Віцебскгаз". У пачатку 2010-х ён ужо начальнік "Віцебскаблвадаканалу", у 2014 начальнік камітэта архітэктуры вобласці і ў 2018 яго, верагодна (пакуль дакуманты не падпісаны), прызначаюць старшынём Аршанскага райвыканкаму.