Толькі ў панядзелак было абвешчана пра тое, што мэр Оршы Аляксандар Пазьняк, які на сваёй пасадзе прабыў каля года, будзе адпраўлены ў адстаўку, а ўжо ў сераду новы мэр быў зацверджаны на новы прызначэнец на гэтую пасаду.
Як і гаварылася раней, новым старшынём выканкаму стаў Ігар Ісачэнка - кіраўнік камітэту па архітэктуры аблвыканкаму. Для гэтага была склікана па-за чарговая сесія Савету дэпутатаў - фармальна ён зацявярджае кіраўніка горада.
Такіх хуткіх зацьвярджэнняў мэра - каб за два дні аднаго звольнілі, а другі ўзыйшоў на пасаду - напэўна, яшчэ не было. Сайт выканкаму толькі ў сераду прыбраў са сваіх старонак імя Пазьняка, а па стане на 8 раніцы 16 жніўня імя новага мэра яшчэ не было апублікавана. Затое, раён двойчы перажываў "чэхарду мэраў", калі за кароткі час змянялася два-тры чалавекі на гэтай пасадзе.
Пра тое кім раней работаў Ігар Ісачэнка можна прачытаць па гэтай спасылцы.