00:00

+10

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+11

7 м/с

990 гПа

Орша, Палітыка

Якія вашыя ўражанні ад Пазняка?

17.08.2018 07:28

5610 праглядаў, 7 каментароў

На нашым сайце новае апытанне

Падобна на тое, што мы ўсё яшчэ сутыкаемся з наступствамі мінулага года - марша "не дармаедаў". Нагадаем, што праз некаторы час пасля таго як у Оршы прайшла адна з найбольш масавых акцыяў пратэсту, Лукашэнка абвесціў "пад'ём Оршы з руінаў і попелу", а Мікалая Лісоўскага, які ўзначальваў выканкам знялі з пасады (праўда, ён даволі доўгі час прабыў на сваёй пасадзе). Яму на замену падбіраюць Леаніда Пянькоўскага, які тут жа патрапляе ў скандал з уласным знікненнем і меньш чым праз тры месяцы сыходзіць з пасады. І трэцім чыноўнікам, які змог пакіраваць горадам у 2017 годзе - Аляксандар Пазняк. Адносна сваіх папярэднікаў ён глядзеўся добра. Ды і дзеянні яго былі даволі нетыповымі для сённяшніх чыноўнікаў - падначаленым асабліва не хаміў, лёгка ішоў на дыялог і ветліва размаўляў з людзьмі. За яго час у выканкаме прайшлі некаторыя змены, у прыватнасці, была звольнена Ганна Святлова - начальніца аддзела культуры, якая запомнілася вялікай колькасцю забаронаў мерапрыемстваў. У апошні час свайго кіравання ён нават пагадзіўся за кошт выканкаму аднавіць шыльду на помніку на Кабыляцкай гары.

Затое поспехаў у пад'ёме "з руінаў і попелу" было не надта заўважана. Напрыклад, раней за гэтыя поспехі выдаваліся інвестыцыі ў Ільнокамбінат, якія былі ўкладзены ў прадпрыемства задоўга да абвяшчэння "пад'ёму". З іншага боку, а ці віна Пазняка ў гэтым правале - праграма развіцця Аршаншчыны пісалася і зацвярджалася амаль увесь 2017 год. Фінансаванне на праграму скрачалася. У прыватнасці, тое, што тычыцца Інструментальнага завода, якому спачатку абяццалі больш за 60 мільёнаў на развіццё, а ў выніку скарацілі да 40 мільёнаў, і так і не зразумела, ці далі хоць гэта.

Тым не меньш, кароткі, але даволі цікавы час кіравання Пазняка скончыўся. Яму на замену прыходзіць былы вайсковец Ігар Ісачэнка. Чаго чакаць ад новага мэра пакуль не зразумела. Затое мы ўжо можам ацаніць работу папярэдняга мэра - Аляксандра Пазняка. Прапануем вам таксама ацаніць яго работу ў нашым апытанні, якое знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Якія вашыя ўражанні ад Пазняка?

На нашым сайце новае апытанне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение