Акрамя таго, гэта будзе і першы матч аршанцаў пад кіраўніцтвам Сяргея Вехцева. Былы трэнер дубля "Віцебска", нагадаем, узначаліў "Оршу" пасля таго, як заяву на звальненне напісаў папярэдні рулявы сіня-белых Вячаслаў Акшаеў. У гэтым сезоне справы "Слоніма" ідуць добра, у каманды 23 пункты і пяты радок у табліцы. "Орша" толькі дванаццатая і мае 16 пунктаў. У матчы першага круга ў Слоніме жоўта-сінія перамаглі "Оршу" 2:0. Яшчэ тады за каманду выступаў паўабаронца Аляксандр Дзегцяроў, які два тыдні таму перайшоў у "Оршу".
Усяго паміж сабой у 1-й і 2-й лігах "Орша" і "Слонім" сустракаліся 20 разоў, 6 перамог на рахунку аршанцаў, удвая болей у "Слоніма" і яшчэ 2 матчы скончыліся ўнічыю. Розніца галоў у гэтых паядынках 19-37 не на карысць "Оршы".
Матч "Орша" — "Слонім" пройдзе 18-га жніўня на Гарадскім стадыёне. Пачатак а 17:00.
Афіша orshafans2.livejournal.com.