12:00

+12

7 м/с

984 гПа

15:00

+15

7 м/с

983 гПа

18:00

+16

6 м/с

983 гПа

21:00

+14

7 м/с

983 гПа

00:00

+13

7 м/с

983 гПа

Орша, Палітыка

Не пачысцілі туалет

17.08.2018 13:56

7447 праглядаў, 12 каментароў

Лукашэнку блага сустрэлі ў Воршы, вось ён і раз'юшыўся.

Працоўная паездка Лукашэнкі ў Аршанскі раён павярнулася разборкамі і 14 жніўня на нарадзе ў Оршы. Прама на нарадзе ў Оршы ён заявіў пра шэраг кадравых перастановак. Чым выкліканая гэткая рэзкая крытыка членаў урада? У інтэрв'ю "Беларускаму партызану" разважае палітолаг Валер Карбалевіч.

- Лукашэнка зладзіў разнос чыноўнікам на Аршанскім інструментальным заводзе і на нарадзе аб ходзе выканання даручэнняў па комплексным развіцці Аршанскага раёна. Кіраўнік краіны толькі цяпер заўважыў, што яго даручэнні не выконваюцца? Ці прычына нястрыманасці ляжыць глыбей?

- Мы назіраем стандартны набор тэхналогій, якія Лукашэнка выкарыстоўвае ўжо шмат гадоў: цар добры, баяры кепскія. Таму ва ўсіх бедах вінаватыя ўрад, дырэктары, мясцовая вертыкаль - нічога новага.

Калі казаць пра апошнія два дні, то мне здаецца, склалася наступная сітуацыя. Калі не выконваюцца яго даручэнні на нейкім макраэканамічным узроўні (напрыклад, павысіць заробак да тысячы рублёў), то Лукашэнка глядзіць на гэта скрозь пальцы, разумее: задача невыканальная. А тут у Аршанскім раёне былі блага сустрэлі, што называецца: паказуха апынулася настолькі відавочнай паказухай, што нават ён заўважыў, што асфальт кладзецца на траву. Больш за тое: нават не змаглі прыбраць туалет, куды зайшоў Лукашэнка - і гэта акалічнасць сапраўды вывела яго з сябе. Зразумела, падняць увесь Аршанскі раён за год немагчыма, але вось туалет пачысціць - цалкам выканальная задача. І тут ён цалкам раз'юшыўся.

- Ці сапраўды міністру прамысловасці варта рыхтавацца да ссылкі на Аршанскі інструментальны завод?

- Пагрозы гучалі два дні: і ўчора, і сёння, - што трэба зняць двух міністраў. Былі такія прэцэдэнты, калі кіраўніка дрэваапрацоўчага канцэрна накіравалі дырэктарам аднаго з дрэваапрацоўчых заводаў. Цалкам верагодна, што сапраўды міністра могуць саслаць дырэктарам завода. Варыянты ёсць.

- Калі на фоне паездкі ў Аршанскі раён падвяргаецца рэзкай крытыцы кіраўнік Віцебскай вобласці або нават міністр прамысловасці - яшчэ можна зразумець. Але якім бокам да ўсіх гэтых падзеяў прывязаны дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась?

- У Лукашэнкі ёсьць прыём, які ён выкарыстоўваў шмат разоў. Калі ён незадаволены нейкім чыноўнікам, то шукае падставу для яго звальнення. Памятаеце, як ён звольніў Шэймана з пасады дзяржсакратара Рады бяспекі? Пасля выбуху на Дзень незалежнасці ў 2008 годзе, хоць прамой сувязі і не прасочваецца. Звольніў кіраўніка Менскага аблвыканкама Батуру, намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Тура з-за таго, што дрэнна працаваў дрэваапрацоўчы завод у Барысаве. Цалкам магчымая і тут такая ж сітуацыя: ён незадаволены дзяржсакратаром і знайшоў вось такую нагоду для магчымага звальнення.

- Ці будуць за жорсткай крытыкай такія ж жорсткія кадравыя рашэнні? Ці варта чакаць змены ўрада?

- Лукашэнка заявіў: рыхтуйце прапановы па замене ўсёй верхавіны ўрада. Але ці сапраўды за гэтымі заявамі стаіць адстаўка ўрада, альбо гэта чарговая страшылка - зразумець складана. Тэарэтычна ўсё магчыма, але трохі дзіўнавата: калі быў крызіс, валавыя паказчыкі падалі - ўрад працаваў, калі паказчыкі пачалі расці - адпраўляць урад у адстаўку? Не бачу логікі. Але ў рашэннях Аляксандра Лукашэнкі не заўсёды можна знайсці логіку. Таму ўсё магчыма.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не пачысцілі туалет

Лукашэнку блага сустрэлі ў Воршы, вось ён і раз'юшыўся.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение