Клуб "Добряки" быў створаны як валанцёрская група, якая дапамагае дзецям-сіротам і дзецям з малазабяспечаных сем'яў. Удзельнікі клуба ўжо наведвалі некаторыя сацыяльныя ўстановы куды прывозілі падарункі. А цяпер "Добряки" зрабілі сваю самую вялікую паездку - давялося, нават, наймаць аўтобус, бо жадаючых паехаць было вельмі шмат. На аўтобусе маладыя людзі накіраваліся ў Багушэўскі інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі.
Дзякуючы спонсарам, сярод якіх і камерцыйныя кампаніі і проста неабыякавыя людзі, "Добряки" завезлі дзецям, якія вымушаны жыць у Багушэўску памперсы, салодкія падарункі, а таксама правялі невялкі канцэрт.