Матч на Суперкубак Беларусі па міні-футболе разыгрывалі чэмпіён і ўладальнік Кубка краіны, а значыць, "Лідсельмаш" і "Вітэн" адпаведна. Матч за трафей праходзіў на пляцоўцы суперніка, у лідскай "Алімпіі". Каманды выдатна ведаюць адна адну, Віктар Тарчыла, які шмат гадоў трэніруе "Лідсельмаш", раней узначальваў якраз "Вітэн", а Андрэй Галаўнёў і Сяргей Падалінскі абаранялі яго колеры. Хапае і іншых сувязяў паміж камандамі.
Першымі забілі аршанцы: на 17-й хвіліне Козел. Праз тры хвіліны Жыгалка раўняе лік, але Сілівончык праз аналагічны прамежак часу аднаўляе перавагу "чырвона-чорных". На 28-й Гусакоў робіць адрыў аршанцаў у два мячы. Наступны гол быў забіты за некалькі секунд да заканчэння матчу, пенальці ў браму аршанцаў рэалізаваў Рось. Перамога "Вітэна" 3:2, і Суперкубак Беларусі адпраўляецца ў Оршу!
Рэдакцыя orsha.eu радасна віншуе ўвесь калектыў МФК "Вітэн" з чарговай залатой старонкай у гісторыі!
Матч "Вітэн" правёў у такім складзе: Лысенка; Клачко – Пятроў – Іваноў – Гусакоў; Чарніенка – Вяршынін – Сілівончык – Белы; Козел, Мажэйка. Запасны: Мароз (брамнік і капітан). Трэнер – Аляксей Папоў.