09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

"Армія заўзятараў заглушыла падказку"

05.09.2018 17:39

3892 прагляду, 0 каментароў

Галоўны трэнер і футбаліст "Вітэна" пракаментавалі перамогу ў Суперкубку Беларусі.

Міні-футбольны клуб "Вітэн" упершыню ў гісторыі заваяваў Суперкубак Беларусі, перайграўшы "Лідсельмаш". Галоўны трэнер "Вітэна" Аляксей Папоў адзначыў войска заўзятараў, якое прыбыло на падтрымку каманды ў Ліду, пры гэтым ён адзначыў, што ў адным моманце гэта паслужыла дрэнна для каманды:

Футбольнае шанцаванне сёння было на нашым баку, хоць і момантаў мы стварылі досыць. На пляцоўцы сышліся аднолькавыя па ўзроўні каманды, але ўдача ўсміхнулася нам. Мяч, прапушчаны за паўсекунды да перапынку, нас не зламаў. Сёння падтрымаць нас прыехала армія заўзятараў, якая, на жаль, заглушыла маю падказку. Трэба было трымаць цэнтральную зону, але наш футбаліст яе не пачуў і адпрацаваў так, як мы дамаўляліся перад гульнёй. Нічога страшнага, працягнулі гуляць далей, тым больш фізічна мы выглядалі нядрэнна, нават мабільней за суперніка. Мы жылі гэтым матчам цэлы месяц. Трафей надасць нам упэўненасці ў сабе, дадасць добрага настрою. Да таго ж, «Вітэн» яшчэ ні разу не заваёўваў Суперкубак Беларусі. Занясем ўзнагароду ў клубны музей славы.

Галоўны трэнер "Лідсельмаша" Віктар Тарчыла ў каментары SportLida павіншаваў "Вітэн" з заваяваннем трафея:

Хачу павіншаваць "Вітэн" з перамогай, усіх заўзятараў — з пачаткам сезона. Ён стартаваў вельмі цікава, такія матчы заўсёды атрымліваюцца цяжкімі. Шкада, што Себіскверадзэ ў дэбюце другога тайму атрымаў траўму. У такім напружанні мы ў апошні час яшчэ не гулялі, убачылі, дзе і над чым нам трэба яшчэ папрацаваць. Часу на гэта мала, аднак «Лідсельмаш» з такіх непрыемнасцяў часта выходзіў пераможцам. Думаю, што ўсё будзе нармальна. Хлопцы зробяць высновы з гэтай гульні і ў далейшым усё ў нас атрымаецца.

Як мы адзначалі ў матэрыяле пра перамогу "Вітэна" ў Суперкубку, гульцы клубаў выдатна ведаюць адзін аднаго, а некаторыя нават выступалі за абедзве каманды. Так, напрыклад, і Дзмітрый Іваноў, які пасля слаўных часоў у Лідзе цяпер перабраўся ў Оршу:

Сёння сышліся роўныя каманды, першы афіцыйны матч сезону атрымаўся нервовым. Мы першымі забілі мяч, але пасля прапусцілі вельмі крыўдна, на апошняй секундзе тайма. Гэта магло пайсці на карысць «Лідсельмашу», але мы не падалі духам, стараліся гнуць сваю лінію, забілі другі, трэці мячы і давялі справу да лагічнага завяршэння. Думаю, што для гледачоў паядынак атрымаўся цікавым. Прыемна было вярнуцца ў Ліду, тут я раней правёў чатыры гады, засталіся ў гэтым горадзе пазітыўныя эмоцыі. Двойчы з «Лідсельмашам» станавіўся чэмпіёнам Беларусі, два разы выйграваў Суперкубак. Сёння стаў трохразовым яго ўладальнікам. Прыемна было гуляць, Ліда для мяне практычна родная.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Армія заўзятараў заглушыла падказку"

Галоўны трэнер і футбаліст "Вітэна" пракаментавалі перамогу ў Суперкубку Беларусі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение