06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Грамадства

"Тэхніка сувязі" адмаўляе звалку

01.01.1970 03:00

2296 праглядаў, 0 каментароў

Хто зрабіў звалку пад Баранню? Адміністрацыя "Тэхнікі сувязі" адмаўляе сваю датычнасць

Тлумачэнні ад адміністрацыі "Тэхнікі сувязі" ўзялі журналісты партала tut.by. Нагадаем, што нядаўна не далёка ад Чэрвенскіх могілак, каля кіламетру ад самой Барані, мясцовымі жыхарамі была выяўлена несанкцыянаваная звалка. Некаторы час туды звозіліся розныя рэчы, некаторыя з іх, відавочна, мелі дачыненне да бараньскага прадпрыемства. Але галоўны інжынер прадпрыемства - ён пасля звальнення папярэдняга дырэктара стаў выконваючым абавязкі начальніка "Тэхнікі сувязі" - Дзяніс Багамаз заявіў журналістам, што ў іх недакладная інфармацыя і прадпрыемства туды нічога не вывозіць.

Затое іншае меркаванне выказаў парталу tut.by намеснік начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў Алег Садковіч: "Звалка ўчыніла "Тэхніка сувязі", гэта высветлена. У адносінах заводу складзены пратакол, выпісаны штраф". Паводле інфармацыі tut.by, штраф прыстойны, але не максімальны прадугледжаны за такое парушэнне. Звалку завод учыніў у канцы жніўня. А цяпер да 7 верасня заводу прадпісалі ліквідаваць звалку за свой кошт.

Праўда, словы галоўнага інжынера "Тэхнікі сувязі" пра тое, што завод не ўчыняў звалкі могуць быць і праўдай. Бо інспектары не даюць дакладнага адказу хто пачаў звозіць смецце да могілак: ці адміністрацыя заводу, ці супрацоўнікі іх аўтапарку, як і тое чаму на звалцы з'явіўся вагонь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Тэхніка сувязі" адмаўляе звалку

Хто зрабіў звалку пад Баранню? Адміністрацыя "Тэхнікі сувязі" адмаўляе сваю датычнасць

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение