Мікашэвіцкі "Граніт" у гэтым сезоне не атрымаў ніводнай перамогі на сваім стадыёне. Радасная для палешукоў хвіліна настала ў матчы з "Оршай". Аршанцы прапусцілі на 82-й хвіліне ад Антона Лукашына з пенальці. У сіня-белых па-ранейшаму 18 пунктаў, большасць якіх набрана ў самых першых турах, і 12-я пазіцыя ў табліцы.
Калі для футбалістаў "Граніта" момант радасны, яны ўпершыню ў сезоне выйгралі на сваім стадыёне, то ў "Оршы" вельмі сумная сітуацыя. Апошняя перамога атрымана ажно 30-га чэрвеня (!) над "Чысцю", прайшло амаль 2,5 месяцы, як каманда не перамагае. За гэты час з 24 магчымых ачкоў "Орша" набрала толькі 3.