18:00

+15

4 м/с

990 гПа

21:00

+12

3 м/с

990 гПа

00:00

+10

4 м/с

990 гПа

03:00

+10

4 м/с

989 гПа

06:00

+10

3 м/с

989 гПа

Орша, Палітыка

Прыехаў Мэн

18.09.2018 09:31

5415 праглядаў, 3 каментара

У Оршу нанесла візіт дэлегацыя з кітайскага Ціндао.

Горад прымаў дэлегацыю з Ціндао — аднаго з найбуйнейшых прамысловых гарадоў Кітайскай Народнай Рэспублікі — ўжо другі раз. У траўні паміж рэгіёнамі быў падпісаны пратакол аб намерах па ўсталяванню сяброўскіх сувязяў, цяпер — замацавана подпісамі і пагадненне. Беларускі і кітайскі бакі будуць развіваць супрацоўніцтва, перш за ўсё, у сферах эканомікі і гандлю, а таксама навукі, адукацыі, культуры, спорту і турызму.

— Са студзеня па чэрвень бягучага года тавараабарот паміж Аршанскім раёнам і Кітайскай Народнай Рэспублікай склаў 3 мільёны даляраў, — адзначыў у ходзе афіцыйнай сустрэчы старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка, словы якога прыводзіць газета "Віцьбічы". — Пакуль адзіным прадпрыемствам у нашым рэгіёне, якое пастаўляе тавары ў Паднябесную, з'яўляецца Аршанскі льнокамбінат. Але мы спадзяемся, што падпісанне пагаднення паслужыць трывалай асновай для доўгатэрміновага супрацоўніцтва.

Падчас візіту кітайскія госці азнаёміліся з прадукцыяй аршанскіх вытворцаў, якую, па словах мэра горада Ціндао Мэн Фаньлі, яны былі б вельмі рады бачыць у сябе.

Таксама дэлегацыя абмеркавала перспектывы супрацоўніцтва ў будаўніцтве мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу «Брэміна-Орша» з прадстаўнікамі кампаніі ТАА «Брэміна груп» і пабывала ў краме «Дом лёну» льнокамбіната.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прыехаў Мэн

У Оршу нанесла візіт дэлегацыя з кітайскага Ціндао.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение