Паспяхова стартаваў у Экстралізе Б дэбютант беларускага хакейнага першынства аршанскі "Лакаматыў". Напярэдадні хатняга матчу з іншым навічком лігі — "Баранавічамі" аршанцы пацярпелі першую ў сезоне паразу, прайграўшы ў гасцях "Магілёву" 2:5. Прычым дзве шайбы магілёўцы закінулі ў пустую браму "Лакаматыва", калі аршанцы здымалі брамніка з гульні. Галоўны трэнер аршанцаў Андрэй Расолька пасля матчу заявіў, што некалькі лідэраў выпала з гульні. Пайшлі чуткі пра змену трэнера, якія пакуль не пацвярджаюцца, Расолька застаўся на сваёй пасадзе.
У суботу, 29-га верасня, а 13-й гадзіне на аршанскай Лядовай арэне "Лакаматыў" праэкзаменуе іншага навічка — "Баранавічы".