Спачатку аршанцы на Лядовай арэне перамаглі "Баранавічы" 7:1, такога ж дэбютанта нацыянальных чэмпіянатаў, як і самі. А затым быў упарты паядынак з "Берасцем". Валошын і Паценкін вывелі "Лакаматыў" наперад, затым берасцейцы сквіталі шайбу намаганнямі Самсонава. У трэцім перыядзе Каскоў зрабіў лік 3:1, аднак госці дзякуючы шайбам Рашэўскага і Мірончыка сышлі ад паразы ў асноўны час. Прычым апошні вызначыўся за 38 секунд да канца гульні. Давялося гуляць овертайм, і ўсё ж аршанскія чыгуначнікі былі мацней - пераможную шайбу закінуў Валошын - 4:3.
У табліцы Эстралігі Б "Лакаматыў" мае 14 пунктаў і саступае толькі "Магілёве", у якога 18. "Пінскія ястрабы" і "Хімік" маюць па 12 пунктаў.